Рус Бел Eng 中文

Дзень адчыненых дзвярэй для юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў па пытанні падключэння да сетак электразабеспячэння адбудзецца 27 верасня ў Бабруйску

Дзень адчыненых дзвярэй для юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў па пытанні падключэння да сетак электразабеспячэння адбудзецца 27 верасня ў Бабруйску. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве электраэнергетыкі “Магілёўэнерга”.

З 10.00 у селектарнай зале філіяла «Бабруйскія электрычныя сеткі» РУП «Магілёўэнерга» (вул.Урыцкага, 122а) прысутным будуць тлумачыць Указ Прэзідэнта Беларусі “Аб тэхналагічным далучэнні электраўстановак юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў да электрычных сетак, якія знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь”.

Па пытаннях, што тычацца парадку дня, варта звяртацца па тэлефоне/факсе 8 (0225) 46-17-88.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая