Закладку стабілізацыйнага фонду харчовых тавараў у Магілёўскай вобласці плануецца завяршыць да 15 лістапада. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.
У пералік арганізацый, якія будуць захоўваць харчовыя тавары ў міжсезонны перыяд 2017-2018 гадоў, увайшлі 23 суб’екты гаспадарання. У іх ліку буйныя сельгасвытворцы, у якіх ёсць магчымасці для працяглага захоўвання прадукцыі: ААТ «Александрыйскае», ААТ «Фірма “Кадзіна”», СВК “Гігант”, СВК «Калгас “Радзіма”», фермерская гаспадарка «Дыяна» і іншыя.
На сённяшні дзень у гэтых арганізацыях праводзяцца тэхнічныя агляды і падрыхтоўка памяшканняў. Шэраг суб’ектаў гаспадарання ўжо пачаў закладку бульбы і першай плодаагародніннай прадукцыі. Стабфонд будзе сфарміраваны менш за леташні прыкладна на трэцюю частку з улікам рэалізацыі прадукцыі за некалькі апошніх гадоў і мінулы год. «Гэта значыць, што пры закладцы стабфонду мы зыходзілі з рэальнай патрэбы бюджэтных арганізацый вобласці, папярэдне сабраўшы заяўкі з гарадоў і раёнаў. У той жа час прадугледжаны і некаторы запас, каб у выпадку ўзнікнення няштатных сітуацый можна было задзейнічаць рэзервы і вырашыць аператыўна ўзніклыя праблемы», – адзначылі ў аблвыканкаме.
Так, запасы бульбы павінны скласці каля 4,6 тыс. т (у мінулым годзе было 6,6 тыс. т), капусты – 2,2 тыс. т (3,8 тыс. т), морквы – 914 т (1, 6 тыс. т), буракоў – 811 т (1,3 тыс. т), цыбулі рэпчатай – 805 т (1,5 тыс. т), яблыкаў – 720 т (1,6 тыс. т). «Па ўсіх пазіцыях, акрамя яблыкаў, змяншэнне аб’ёмаў выклікана аб’ектыўнымі прычынамі, толькі з садавінай сёлета праблемная сітуацыя. Гэта звязана з неўраджаем, віной якому сталі вясновыя замаразкі», – растлумачылі суразмоўцы.
«Нягледзячы на памяншэнне аб’ёмаў закладкі ў стабфонд прадукцыі, мы яе запас пакідаем дастаткова высокім. Напрыклад, у мінулым сезоне бульбу выбралі толькі напалову, таму мы значна паменшылі аб’ёмы яе закладкі. Калі прадукцыю арганізацыі вобласці не будуць выбіраць згодна з графікам, яе перавядуць у свабодныя рэсурсы і суб’екты гаспадарання змогуць ёю распарадзіцца па сваім меркаванні», – удакладнілі ў аблвыканкаме.
У гэтым сезоне цэны на прадукцыю традыцыйна будуць фарміравацца з улікам эканамічна абгрунтаваных затрат і кан’юнктуры рынку. «Паколькі ўраджай у гэтым годзе вырас нядрэнны і праблем з фарміраваннем стабфонду не прадбачыцца, то ўжо цяпер можна з упэўненасцю сказаць, што рост цэн у параўнанні з мінулым годам на харчовыя тавары будзе нязначны», – запэўнілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24