Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 верасня падпісаў распараджэнне нумар 153рп, якім зацверджана рашэнне савета фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва аб выдзяленні больш як Br598 тыс. са сродкаў фонду на завяршэнне ў 2017 годзе капітальнага рамонту былога дома купца Анташкевіча ў Магілёве, у якім размяшчаецца філіял Нацыянальнага мастацкага музея "Музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
За кошт асігнаванняў з рэспубліканскага бюджэту будзе выдзелена звыш Br471,2 тыс. За кошт адлічэнняў за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурныя каштоўнасці або зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, кампенсацый за нанесены ўрон такім аб'ектам - Br126,8 тыс.
Музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі - гэта першы ў рэспубліцы мемарыяльны музей, прысвечаны жыццю і творчасці мастака. Завяршэнне капітальнага рамонту дасць магчымасць размясціць у ім паўнацэнную экспазіцыю больш як з 500 карцін, далучыць насельніцтва да лепшых узораў выяўленчага мастацтва.
Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Беларусі з'яўляецца сведчаннем увагі дзяржавы да захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны, стварэння спрыяльных умоў для пазіцыянавання беларускай культуры і яе гісторыі як складніка сусветнай культурнай прасторы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка