Рус Бел Eng 中文

Галоўнымі героямі абласнога свята “Дажынкі-2017” у Клічаве стануць каля 800 працаўнікоў сяла Магілёўшчыны

Героямі абласнога свята “Дажынкі-2017” стануць каля 800 працаўнікоў сяла Магілёўшчыны. Галоўнае свята аграрыяў рэгіёна адбудзецца 7 кастрычніка ў Клічаве. Пра гэта паведаміў сёння ў час прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, як перадае карэспандэнт сайта.

У раённы цэнтр з’едуцца найлепшыя хлебаробы, спецыялісты, заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Прыдняпроўскага краю. Усе яны прымуць удзел у парадзе-шэсці перадавікоў жніва. Узначаляць калону пераможцы рэспубліканскіх «Дажынак» мінулых гадоў, іх зменіць моладзь і дэлегацыі рэгіёнаў.

Пераможцаў і прызёраў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы збожжавых культур чакае не толькі ўручэнне заслужаных узнагарод на цэнтральнай плошчы горада, але і вялікі святочны канцэрт, у якім будуць задзейнічаны больш за 500 артыстаў. Акрамя калектываў мастацкай самадзейнасці Магілёўскай абласной філармоніі, у ім прымуць удзел зоркі беларускай эстрады – Іскуі Абалян, Аляксей Хлястоў, ансамбль “Сябры”.

Культурная праграма абласных «Дажынак» абяцае быць насычанай ў адну вялікую інтэрактыўную экспазіцыю «Дары Магілёўскай багатай зямлі».

Адразу тры вялікія тэматычныя пляцоўкі разгорнуцца ў гарадскім парку. Адна з іх будзе прысвечана эка-арт фестывалю «Астравы Дулебы», які з поспехам праходзіць у Клічаўскім раёне. Яшчэ адна раскажа аб слаўнай партызанскай гісторыі рэгіёна. Тут размесціцца стылізаваны лагер з усімі атрыбутамі. У яго стварэнні плануецца задзейнічаць рэканструктараў.

Гасцей свята чакае нямала інтэрактыўных рэчаў. «Мы пастараліся зрабіць так, каб як мага большую колькасць людзей уцягнуць ў кірмашовы працэс», – адзначыў Андрэй Кунцэвіч. Так, у гарадскім парку арганізуюць вялікую дзіцячую пляцоўку з канцэртнай і гульнявой праграмай. Тут жа кожны зможа пакінуць свае пажаданні Клічаву на «Вежы пажаданняў». На пляцоўцы ўстаноў адукацыі можна будзе паназіраць за сапраўднымі бягамі парсюкоў. Майстар-класы правядуць рамеснікі і майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Спартыўную праграму арганізуюць на гарадскім стадыёне. Тых, хто прыйшоў сюды, чакаюць не толькі спаборніцтвы па футболе, валейболе, стрытболе, але і паказальныя выступленні мотабалістаў, авіямадэлістаў, парашутыстаў, якія зробяць скачок са сцягам другіх Еўрапейскіх.

Падвядзе вынік фестывальнаму дню феерверк.

У абслугоўванні гасцей і ўдзельнікаў свята будзе задзейнічана 115 гандлёвых аб’ектаў, якія прапануюць стравы і пачастунак на самы розны густ.

Андрэй Кунцэвіч дадаў, што да свята ў Клічаве з’явіцца новы арт-аб’ект «Рог багацця». Яго аўтарам стаў магілёўскі скульптар Андрэй Вараб’ёў. Ужо завершаны працэс вырабу кампазіцыі, і ў найбліжэйшыя дні яна будзе ўстаноўлена на галоўнай плошчы горада.

«На чале дабрабыту заўсёды знаходзіцца праца, у тым ліку на зямлі, – гэта асноўны пасыл скульптуры, – заўважыў намеснік старшыні аблвыканкама. – Акрамя таго, аўтар пастараўся зрабіць арт-аб’ект інтэрактыўным: рог выкананы ў такой канфігурацыі, каб кожны змог за яго патрымацца, сфатаграфавацца на яго фоне». Акрамя звыклых атрыбутаў – лясных дароў, агародніны, садавіны, – кампазіцыя ўключае рэчы, якія адносяцца да нематэрыяльнай спадчыны. У прыватнасці, сімвал духоўнасці – кніга з выявай герба Клічава і словамі з гімна раённага цэнтра. Скульптар знайшоў месца і для залікоўкі з дзясяткамі, паколькі ў горадзе знаходзіцца дастаткова буйная навучальная ўстанова і, магчыма, сюды будуць прыходзіць студэнты, каб клікаць «халяву» перад сесіяй.

У дзень фестывалю, 7 кастрычніка, у Клічаве адкрыюць яшчэ адзін важны аб’ект – першы ў вобласці памятны знак ваенным журналістам. Ініцыятыву абласнога аддзялення Беларускага саюза журналістаў падтрымалі калектывы выданняў рэгіёна і выканаўчая ўлада. Месца ўстаноўкі скульптурнай кампазіцыі абрана невыпадкова. Усакінскія лясы ў Клічаўскім раёне ў гады вайны былі цэнтрам партызанскага руху Магілёўшчыны. Менавіта тут выдаваліся клічаўскі “Голас партызана”, друкаваныя органы Асіповіцкага, Кіраўскага, Бабруйскага райкамаў партыі, абласная газета «За Радзіму». Да адкрыцця знака прымяркуюць ўзнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу сярод журналістаў на самую лепшую публікацыю пра ўборачную кампанію.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая