Рус Бел Eng 中文

Мерапрыемствы і акцыі да Дня пажылога чалавека ў Магілёўскай вобласці

Абласное аб’яднанне прафсаюзаў

Традыцыйна ў межах Дня пажылога чалавека прафсаюзы віншуюць былых работнікаў, якія пайшлі на заслужаны адпачынак. На кожным прадпрыемстве і ў арганізацыях ім рыхтуюць салодкія сталы, аказваюць матэрыяльную дапамогу да святаў.

Так, «Цэнтральны ўнівермаг» плануе павіншаваць больш за 400 спецыялістаў, якія працавалі тут у розныя гады. Урачыстасці пройдуць 2 кастрычніка ў 16.00 у Гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу. Адміністрацыя і прафкам арганізуюць канцэрт і фуршэт.

Сярод тых, хто будзе ў гэты дзень прымаць віншаванні, – удзельнікі адзінага ў Беларусі жаночага духавога аркестра «Ліра», створанага ў ЦУМе больш за 40 гадоў таму. Сёння трэцяя частка творчага калектыву складаецца з былых работніц універмага.

Кінапаказы

1 кастрычніка кінатэатры Магілёва арганізуюць спецыяльныя паказы тэматычных стужак. Магчымасць бясплатнага наведвання кінасеансаў прадастаўляецца пры прад’яўленні пенсійнага пасведчання. кінатэатр «Ветразь» «Тры дні да вясны» сеанс –13.00

(1г.43 хв., Расія, 2017 г.)

кінатэатр «Космас» «Прыватнае піянерскае3» сеанс – 11.00

(1г. 35 хв., Расія, 2017 г.)

кінатэатр «Радзіма» «Ледакол» сеанс – 15.00

(2г.00 хв., Расія, 2016 г.)

кінатэатр «Радзіма» «Час першых» сеанс 18.00

(2г. 20 хв., Расія, 2017 г.)

Гандаль

Больш за 110 аб’ектаў гандлю Магілёўскай вобласці ўсіх формаў уласнасці да Дня пажылога чалавека прапануюць скідкі на нехарчовыя і харчовыя тавары. Поўную інфармацыю аб прадпрыемствах і памерах скідак можна даведацца ТУТ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая