Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання павінен павысіць узровень падрыхтоўкі студэнтаў. Такую задачу сёння паставіў перад новым рэктарам ВНУ Максімам Кіркорам намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Васіль Жарко на пашыраным пасяджэнні Савета МДУХ.

Віцэ-прэм’ер прадставіў новага кіраўніка прафесарска-выкладчыцкаму і працоўнаму калектыву ўніверсітэта. «Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Максім Кіркор да прызначэння працаваў на пасадзе загадчыка кафедры прыкладной механікі і інжынернай графікі МДУХ, таму ён не па чутках ведае спецыфіку працы, падводныя камяні і прынцыпы паспяховага развіцця навучальнай установы, – падкрэсліў Васіль Жарко. – Упэўнены, такі бонус дазволіць яму лёгка ўліцца ў калектыў на новай пасадзе і павесці супрацоўнікаў за сабой».

Звяртаючыся да Максіма Кіркора, віцэ-прэм’ер падкрэсліў высокую адказнасць на новай пасадзе. «Становячыся першай асобай ВНУ, вы павінны прадумваць кожны крок, узважваць рашэнні і адказваць за свае словы. З гэтага дня вы становіцеся абаронцам усіх інтарэсаў універсітэта, яго сэрцам. Жывіце адной вялікай дружнай сям’ёй, сумленна падтрымлівайце супрацоўнікаў прэміямі, граматна размяркоўвайце абавязкі. Тады ў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання ўсё атрымаецца», – сказаў Васіль Жарко. Максім Кіркор паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб дамагчыся пастаўленых мэтаў.

Намеснік прэм’ер-міністра адзначыў, што перад рэктарам стаяць задачы па захаванні статусу ВНУ як адзінай з такім профілем у краіне і велізарная праца па павышэнні якасці і ўзроўню падрыхтоўкі студэнтаў, выхаванню іх сапраўднымі патрыётамі. «МДУХ павінен не толькі выпускаць граматных спецыялістаў, але і прадастаўляць ім першае працоўнае месца, – падкрэсліў Васіль Жарко. – Дзяржава ўкладвае сродкі ў адукацыю не для таго, каб адпускаць студэнтаў на вольны хлеб. Мы хочам атрымаць добрага спецыяліста, які зможа працаваць на карысць эканомікі краіны».

Віцэ-прэм’ер таксама падзякаваў экс-рэктара Вячаслава Шаршунова за шматгадовую добрасумленную працу і вялікі ўклад у развіццё ўніверсітэта.

Ад Магілёўскага аблвыканкама Максіму Кіркору і Вячаславу Шаршунову паднеслі кветкі і памятныя падарункі. Таксама былому рэктару ВНУ ўручаны падзякі за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, высокае прафесійнае майстэрства, вялікі асабісты ўклад у развіццё навукова-даследчай, сацыяльна-культурнай і грамадскай дзейнасці.






Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59