Найлепшыя ў рэспубліцы міліцыянеры ППСМ і АМАП служаць у нашым рэгіёне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
На базе інстытута МУС сёння прайшла ўрачыстая цырымонія закрыцця XIII рэспубліканскага агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства сярод падраздзяленняў і супрацоўнікаў патрульна-паставой службы міліцыі, атрадаў міліцыі асобага прызначэння органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь на прыз Станіслава Васілеўскага.
Па выніках спаборніцтва каманда УУС Магілёўскага аблвыканкама стала пераможцай у агульнакамандным заліку, заняўшы першыя месцы ў падгрупах ППСМ і АМАП. Дружына ўзнагароджана дыпломам I ступені, кубкам, медалямі, пераходным прызам і патрульным аўтамабілем “УАЗ Патрыёт”. Акрамя таго на п’едэстал гонару ў асабістым першынстве магілёўскія патрульныя падымаліся двойчы, а супрацоўнікі АМАП – тройчы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59