Калектыў і выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў Клічава сёння святкавалі наваселле. Дзяцей і педагогаў прыняў прыгожы і ўтульны будынак, які адчыніў свае дзверы пасля працяглай рэканструкцыі, як перадае карэспандэнт сайта.

Гэта адзін з больш чым 20 сацыяльных аб’ектаў, які атрымаў новае аблічча і ўпрыгожыў райцэнтр пры падрыхтоўцы да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”. Школа ўкамплектавана ўсімі неабходнымі музычнымі інструментамі, у прасторных памяшканнях устанавілі новую мэблю і абсталяванне. Сёння тут навучаецца больш за 200 вучняў па пяці напрамках – музычны, харэаграфічны, выяўленчы, мастацка-эстэтычны, народная творчасць.

«Мясцовая выканаўчая ўлада прыняла правільнае рашэнне перадаць аб’ект у цэнтры горада пад размяшчэнне дзіцячай школы мастацтваў, – адзначыў на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным значнай для раёна падзеі, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч. – Спадзяюся, створаныя тут умовы дапамогуць з’яўленню ў рэгіёне новых талентаў, культурна багатых і развітых асоб, грамадзян нашай краіны».

У сваю чаргу старшыня Клічаўскага райвыканкама Францішак Вашчыла выказаў падзяку ўсім, чыімі сіламі і рукамі адноўлены і прыведзены ў парадак будынак, а таксама пажадаў калектыву ўстановы адукацыі творчых поспехаў у выхаванні моладзі.

Пасля сімвалічнай перадачы ключа настаяцель Свята-Благавешчанскага храма пратаіерэй Сергій Андрэеў правёў цырымонію асвяшчэння абноўленага будынка.

“Раней дзіцячая школа мастацтваў размяшчалася ў старым зношаным будынку 50-х гадоў пабудовы, – заўважыў дырэктар Клічаўскай дзіцячай школы мастацтваў Уладзімір Суравец. – А прыгожы аб’ект, у якім сёння мы святкавалі наваселле, калісьці быў паліклінікай. На рэканструкцыю яго перадалі пяць гадоў таму”. Усе асноўныя рамонтныя работы выканалі спецыялісты мясцовага жылкамгаса.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую