У камітэт па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама паступіў зварот па пытанні нязгоды з адмовай аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама ў прыёмцы ў эксплуатацыю самавольных пабудоў, размешчаных на зямельным участку заяўніка.
У ходзе разгляду звароту ўстаноўлена, што ўласнікам домаўладання з’яўляецца іншы грамадзянін.
Факт самавольнага будавання (перапланіроўка ў жылым доме, хлеў) на зямельным участку быў устаноўлены падчас разгляду з выездам на месца, што пацвярджаецца ведамасцю тэхнічных характарыстык, якую зрабіла РУП “Магілёўскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры”.
Шляхі вырашэння пытанняў, звязаных з самавольнымі пабудовамі, вызначаны артыкулам 223 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку прыняцця рашэнняў па самавольных пабудовах, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.12.2007 № 1802 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку прыняцця рашэнняў па самавольных пабудовах і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2007 г. № 223”, у кожным канкрэтным выпадку лёс самавольных пабудоў вырашаецца камісіяй, якая ствараецца райвыканкамам. Камісія райвыканкама рыхтуе заключэнне аб магчымасці захавання самавольнай пабудовы або аб зносе самавольнай пабудовы. Самавольныя пабудовы, размешчаныя на зямельным участку былі абследаваны пастаянна дзеючай камісіяй Магілёўскага райвыканкама (далей – Камісія). Згодна з заключэннем Камісіі рэкамендавана прыняць у эксплуатацыю самавольна выкананую перапланіроўку ў жылым доме – адрамантаваць або знесці.
Уласніку домаўладання неабходна ліквідаваць заўвагі Камісіі і звярнуцца ў службу «адно акно» райвыканкама (г. Магілёў, вул.Чалюскінцаў, 63А, каб.9) з заявай аб ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры, прадугледжанай п.п.9.4 п.9 Пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі па заявах грамадзян, «Прыняцце рашэння аб прыняцці самавольнай пабудовы ў эксплуатацыю і яе дзяржаўнай рэгістрацыі ва ўстаноўленым парадку». Да заявы ў абавязковым парадку варта прыкласці неабходны пакет дакументаў для ажыццяўлення названай працэдуры: