Больш за год прайшло з дня ўвядзення абавязку суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія аказваюць паслугі па перавозцы пасажыраў аўтамабілямі-таксі, абсталяваць свае таксометры «Сродкам кантролю падатковых органаў».
Як паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці, кожны суб’ект прыняў новаўвядзенне па-свойму: у адных выручка пачала расці, у іншых – не змянілася. «Як аказалася, ёсць такія, хто не захацеў мірыцца з тым, што яго дзейнасць стала больш празрыстай, і пры любым зручным выпадку спрабуе схаваць «кроўна заробленае» ад увагі падатковых органаў шляхам неправядзення або частковага правядзення выручкі па касавым абсталяванні», – адзначылі суразмоўцы.
Аднак спробы падману бачны падатковым органам у рэжыме on-line. Так, інспекцыямі МНС Магілёўскай вобласці за студзень-жнівень 2017 года з выкарыстаннем СКПО ў дачыненні да вышэйпаказанай катэгорыі плацельшчыкаў праведзена 21 пазапланавая тэматычная аператыўная праверка. Па выніках маніторынгу выяўлена 46 парушэнняў заканадаўства, кантроль за якім ускладзены на падатковыя органы, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 21 правапарушальнік з накладаннем штрафаў на Br6,7 тыс. Акрамя таго, па выніках такіх праверак даналічана адзінага падатку ў агульнай суме Br1,3 тыс.
«Паважаныя пасажыры аўтамабіляў-таксі, падатковыя органы рэкамендуюць правяраць інфармацыю, якая змяшчаецца ў чэку, на прадмет правільнасці адлюстравання ў ім сумы грашовых сродкаў, выплачаных вамі за паездку», – падкрэслілі спецыялісты.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24