Рус Бел Eng 中文

Аб’екты сацсферы Магілёўскай вобласці пачнуць падключаць да цяпла з 3 кастрычніка

У Магілёўскай вобласці падключэнне аб’ектаў сацсферы да цяпла пачнецца 3 кастрычніка. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела энергетыкі і паліва камітэта эканомікі аблвыканкама Дзмітрый Смірноў.

Паводле яго слоў, адпаведнае распараджэнне старшыні аблвыканкама ўжо падрыхтавана. У першую чаргу цяпло прыйдзе ў будынкі дзіцячых садкоў, школ, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх устаноў, музеяў, дзяржархіву, бібліятэк і ўстаноў сацзабеспячэння.

«Паключэнне да цяпла будзе праходзіць у рабочым планавым парадку. Але жыхары вобласці павінны разумець, што гэта не адбываецца за адзін раз. Тэхнічны працэс зойме некаторы час, – звярнуў увагу Зміцер Смірноў. – Ва ўсякім выпадку, гатоўнасць цеплакрыніц і спажыўцоў у рэгіёне 100%».

Другая група, або жылфонд, будзе падключацца да ацяплення ў залежнасці ад умоў надвор’я: рашэнне мясцовымі ўладамі прымаецца, калі сярэднесутачная тэмпература паветра на працягу пяці дзён не перавышае 8 градусаў.

Дзмітрый Смірноў адзначыў, што мясцовым уладам неабходна забяспечыць рацыянальныя рэжымы выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў пры цеплазабеспячэнні ўсіх аб’ектаў. «Перш за ўсё яны павінны арыентавацца на ўмовы надвор’я і ў адпаведнасці з гэтым прымаць рашэнне. Пры тэмпературы вонкавага паветра, вышэйшай за 10 градусаў цяпла, жыллё пераводзяць у рэжым прагравання. У выпадку стабільнага павышэння сярэднясутачнай тэмпературы павінны прадпрымацца своечасовыя меры па адключэнні ацяплення, – растлумачыў прадстаўнік аблвыканкама.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая