ААТ «Белшына» выпусціла самую вялікую шыну ў сваёй гісторыі – грузападымальнасцю больш за 100 т, як паведамілі на прадпрыемстве.
Новая шына з пасадачным дыяметрам 63 дзюймы вышынёй больш за 4 м і вагой 5,7 т. Яна прызначана для кар’ерных самазвалаў, якія эксплуатуюцца ў горнаруднай прамысловасці пры тэмпературы навакольнага асяроддзя ад мінус 55 да плюс 45 градусаў. Малюнак пратэктара кар’ернага тыпу дазваляе забяспечыць максімальны кантакт з дарогай і раўнамернае размеркаванне кантактных ціскаў, зніжэнне цеплаўтварэння і зносу пратэктара, адпавядае сучасным тэндэнцыям і спецыфіцы прымянення шыны на аўтасамазвале. Прымяненне ў каркасе шыны металакорду забяспечвае павелічэнне грузападымальнасці і даўгавечнасці шыны для самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці.
«Шына была выраблена на новым абсталяванні, закупленым ў рамках інвестыцыйнага праекта па стварэнні радыяльных ЦМК шын з пасадачным дыяметрам 57 і 63 дзюймы. Рэалізацыя праекта дасць магчымасць павялічыць асартымент і аб’ёмы вытворчасці гэтых шын для камплектацыі самазвалаў БелАЗ (грузападымальнасцю да 450 т), а таксама замежнай кар’ернай тэхнікі. Аналагічныя шыны вырабляюць усяго некалькі кампаній у свеце», – сказалі на прадпрыемстве.
У найбліжэйшы час будзе выпушчана яшчэ некалькі ўзораў шын, якія павінны прайсці стэндавыя, а затым прамысловыя выпрабаванні. Толькі пасля атрымання станоўчых вынікаў і выхаду на запатрабаваныя якасныя параметры іх запусцяць у серыйную вытворчасць.
Беларускі шынны камбінат створаны ў 1972 годзе, ператвораны ў ААТ «Белшына» ў 2002-м. Прадпрыемства з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў шын у Еўропе, выпускае больш за 350 тыпапамераў і мадэляў шын. ААТ ажыццяўляе экспартна-імпартныя аперацыі больш чым з 75 краінамі. У асноўным карыстальнікамі прадукцыі на ўнутраным рынку з’яўляюцца найбуйнейшыя прадпрыемствы рэспублікі: БелАЗ, МАЗ, МТЗ, МЗКЦ, «Гомсельмаш», «Амкадор».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24