Рус Бел Eng 中文

У Магілёўскай вобласці ўзровень зарэгістраваных беспрацоўных на канец жніўня 2017 года складаў 0,8% ад эканамічна актыўнага насельніцтва

У Магілёўскай вобласці ўзровень зарэгістраваных беспрацоўных на канец жніўня 2017 года складаў 0,8% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай ахове аблвыканкама.

У эканоміцы рэгіёна ў жніўні было занята 453,8 тыс. чалавек. Лічыліся беспрацоўнымі 3,6 тыс. жыхароў вобласці.

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Прыдняпроўскага краю ў жніўні была роўная Br723,9, рабочых і служачых – Br723,4.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая