Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай Магілёўскай мытні выявілі факт незаконнага перамяшчэння па тэрыторыі ЕАЭС піламатэрыялаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Паводле слоў суразмоўцаў, у аўтамабілі знаходзілася больш за 20 м куб. лесаматэрыялаў з бярозы, атрыманых прадольным пілаваннем. Пры правядзенні праверкі ўстаноўлена, што тавар перамяшчаўся без адпаведных таварасуправаджальных дакументаў.

Згодна з заканадаўствам, піламатэрыялы агульным ацэначным коштам звыш Br6,5 тыс. канфіскаваны.
Па дадзеным факце распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.4. арт. 12.17 КаАП Рэспублікі Беларусь.


Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24