Міліцыя забяспечыць правапарадак і грамадскую бяспеку на абласных “Дажынках-2017”. 7 кастрычніка Клічаў прыме фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі, як паведаміў карэспандэнту сайта намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС аблвыканкама палкоўнік міліцыі Сяргей Волкаў.
«На свята прыедзе вялікая колькасць жыхароў Магілёўскай вобласці, Беларусі і краін блізкага замежжа, – адзначыў суразмоўца. – Праваахоўнікі прыкладуць усе намаганні для таго, каб госці «Дажынак» не адчувалі дыскамфорту і разам з тым былі абаронены ад супрацьпраўных дзеянняў».
Для бяспекі ў месцах правядзення фестывалю будуць правяраць грамадзян. Каб не ствараць нязручнасці пры праверцы рэчаў, міліцыя просіць без неабходнасці не браць з сабой грувасткія пакеты і сумкі. Будзе таксама ажыццяўляцца візуальны кантроль фізічнага стану наведвальнікаў свята. «Неабходна памятаць аб тым, што распіццё спіртных напояў з незнаёмымі або малазнаёмымі людзьмі можа прывесці да здзяйснення правапарушэння або злачынства», – заўважыў Сяргей Волкаў.
Ён нагадаў пра меры бяспекі і абмежаванні, за невыкананне якіх парушальнікі будуць выведзены за межы тэрыторыі свята і прыцягнуты да адказнасці ў выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі.
УУС Магілёўскага аблвыканкама рэкамендуе прыбываць да месцаў правядзення мерапрыемстваў загадзя для найхутчэйшага ажыццяўлення прапускнога рэжыму, захоўваць грамадскі парадак, меры асабістай і маёмаснай бяспекі. Пры выяўленні безгаспадарных або падазроных прадметаў неабходна неадкладна паведаміць аб гэтым супрацоўнікам міліцыі ці адміністрацыі аб’ектаў.
Забараняецца:
- знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;
- мець пры сабе і (або) выкарыстоўваць прадметы і рэчывы, забароненыя да праносу Правіламі бяспекі правядзення заняткаў фізічнай культурай і спортам, у тым ліку алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва, халодную, агнястрэльную, газавую цi iншую зброю, састаўныя часткі і кампаненты зброі, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю людзей, прычыніць матэрыяльную шкоду фізічным асобам, арганізацыям, перашкаджаць правядзенню спартыўна-масавага мерапрыемства, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;
- мець пры сабе і (або) выкарыстоўваць імітатары і муляжы халоднай, агнястрэльнай, газавай цi iншай зброi, выбуховых рэчываў і боепрыпасаў;
- распіваць у не прызначаных для гэтага месцах алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, а таксама піва;
- карыстацца крыніцамі адкрытага агню, паліць, спажываць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы;
- хаваць свае твары пад маскамі, дзейнічаць метадамі, якія ствараюць пагрозу грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю спартсменаў, трэнераў, суддзяў па спорце, якія ўдзельнічаюць у спартыўна-масавых мерапрыемствах, балельшчыкаў і (або) іншых фізічных асоб, якія знаходзяцца ў месцах правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;
- ажыццяўляць прапаганду вайны або экстрэмісцкую дзейнасць, у тым ліку з выкарыстаннем плакатаў, транспарантаў або іншых сродкаў;
- мець пры сабе і (або) карыстацца сцягамі, вымпеламі, не зарэгістраванымі ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблемамі, сімваламі, плакатамі, транспарантамі і іншымі сродкамі, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян;
- уздзейнічаць у якой бы там ні было форме на супрацоўнікаў органаў унутраных спраў з мэтай перашкодзіць выкананню імі службовых абавязкаў, а таксама на арганізатараў спартыўна-масавых мерапрыемстваў, адміністрацыю і іншых работнікаў, якія ажыццяўляюць абслугоўванне збудаванняў, на прадстаўнікоў грамадскасці, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку, з мэтай перашкодзіць выкананню імі службовых і грамадскіх абавязкаў па ахове грамадскага парадку і забеспячэнні грамадскай бяспекі;
- выконваць іншыя дзеянні, якія парушаюць усталяваны парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама падгаворваць іншых асоб да такіх дзеянняў любымі метадамі.
Прыкладны пералік прадметаў, якія забаронена праносіць да месцаў масавых мерапрыемстваў:
- халодную, агнястрэльную, газавую цi iншую зброю, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, а таксама іншыя рэчывы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю людзей або прычыніць матэрыяльную шкоду грамадзянам і арганізацыям;
- імітатары і муляжы халоднай, агнястрэльнай, газавай цi iншай зброi, выбуховых рэчываў і боепрыпасаў;
- эмблемы, сімвалы, плакаты, транспаранты і іншыя сродкі, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян;
- сцягі, вымпелы, не зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку;
- піратэхнічныя вырабы;
- алкагольныя напоі, піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы;
- безалкагольныя напоі ёмістасцю больш за 0,5 літра, а таксама ў шкляной або бляшанай тары або з далікатнага (які б’ецца), цвёрдага або непразрыстага матэрыялу;
- лазерныя прылады;
- жывёл (за выключэннем сабак-павадыроў і службовых сабак);
- ровары;
- грувасткія прадметы (рэчы);
- іншыя прадметы (рэчы), забароненыя заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь альбо праграмамі (рэгламентамі) масавых мерапрыемстваў.