Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў ходзе праверкі аднаго з найбуйнейшых вытворцаў сокаў СТАА «Аазіс Груп» выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства.
Таварыствам не забяспечана належнае выкананне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый, перавышэнне якіх па асобных кантрактах склала больш за 2,5 гадоў. Выяўлены парушэнні тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза пры выкарыстанні ў вытворчасці ўпаковачных матэрыялаў. Таварыствам таксама дапушчана няпоўная выплата сродкаў ДУ “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў” за арганізацыю збору, абясшкоджвання і (або) выкарыстання адходаў тавараў і адходаў упакоўкі, парушэнні правілаў водакарыстання і іншых.
Зараз разглядаецца пытанне аб прыцягненні таварыства і яго работнікаў да адміністрацыйнай адказнасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24