Рус Бел Eng 中文

Спартыўнае свята «Насустрач II Еўрапейскім гульням 2019 года» пройдзе ў Клічаве падчас абласных «Дажынак»

Спартыўнае свята «Насустрач II Еўрапейскім гульням 2019 года» пройдзе 7 кастрычніка ў Клічаве падчас абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

Пляцоўкай для правядзення мерапрыемстваў свята абраны спартыўны комплекс Клічаўскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. Адкрыццё запланавана на 14.30.

У праграме – лёгкаатлетычная эстафета 4х400м, галоўнымі ўдзельнікамі якой стануць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Клічаўскага раёна, спаборніцтвы па валейболе, міні-футболе, стрытболе, настольным тэнісе, шашках і шахматах. Гасцей таксама чакае дэманстрацыя пажарнай тэхнікі, паказальныя выступленні авіямадэлістаў, ракетамадэлістаў, мотабалістаў, парашутыстаў.

Завершыцца свята ўзнагароджаннем пераможцаў і прызёраў спартыўных спаборніцтваў з удзелам сярэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра Дар’і Навумавай.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая