Уладальніка Кубка Беларусі па баскетболе сярод мужчын вызначаць у Магілёве 6-8 кастрычніка, як паведамілі ў Беларускай федэрацыі баскетбола.
Барацьбу за ганаровы трафей павядуць яго сённяшні ўладальнік «Цмокi-Мiнск», фіналіст мінулага розыгрышу «Гродна-93», магілёўскі «Барысфен», а таксама пераможца супрацьстаяння паміж другой камандай сталічных «цмокаў» і віцебскім «Рубонам».
Рэкардсменамі па колькасці заваяваных Кубкаў краіны з’яўляюцца «Цмокi-Мiнск», якія перамагалі ў васьмі турнірах запар, на адзін трафей менш у баскетбалістаў «Гродна-93», прычым іх апошні поспех датаваны 2007 годам.
Урачыстая цырымонія адкрыцця спаборніцтваў адбудзецца 6 кастрычніка ў 17.00 у СК «Алімпіец», дзе і пройдуць усе фінальныя гульні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі