Новая праграма мадэрнізацыі і тэхнічнага перааснашчэння ААТ «Малочныя горкі» з 2017 па 2021 год прадугледжвае рэалізацыю 19 інвестпраектаў агульным коштам больш як $35 млн.

«Завод штодня выпускае 7 груп малочнай прадукцыі больш за 60 найменняў, якую добра ведаюць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і ў многіх рэгіёнах Расіі. Аб’ём экспарту прадукцыі за 8 месяцаў 2017 года перавысіў $ 26 млн.», – заўважыла дырэктар «Малочных горак» Валянціна Цыркунова.
Са студзеня 2013 па жнівень 2017 года колькасць работнікаў прадпрыемства павялічылася ў 2,2 разы і дасягнула 507 чалавек. Колькасць найменняў выпускаемай малочнай прадукцыі павялічылася амаль у 5 разоў: з 13 да 64. Гэта стала магчымым дзякуючы распачатай у 2013 годзе поўнамаштабнай мадэрнізацыі, новым цэхам, замене вытворчага і дапаможнага абсталявання. З 2013 па 2016 гады ў асучасненне завода ўкладзена каля $ 16 млн.
Новая праграма мадэрнізацыі дазволіць прыкметна пашырыць асартымент выпускаемай прадукцыі, павысіць яе якасць, палепшыць ўпакоўку да ўзроўню сусветных лідараў, цалкам аўтаматызаваць вытворчасць, звесці да мінімуму ручную працу. У планах – стварэнне сваёй навукова-вытворчай лабараторыі.

«Главным для нас является финансовая поддержка сельскохозяйственных организаций – поставщиков сырья на наше предприятие, - подчеркнула Валентина Цыркунова. - Мы обеспечиваем высокий уровень авансирования сельхозпредприятий для закупки оборудования, техники, кормов и удобрений, предоставляем денежные средства для строительства новых молочно-товарных ферм, закупки молодняка. Задумываемся над тем, чтобы после реализации дорогостоящих проектов модернизации заиметь по примеру «Савушкина продукта» собственные сельхозпредприятия».
Накануне «Молочные горки» отметили 100 лет. Юбилейные мероприятия включали народную дегустацию, уличный фестиваль и праздничный концерт.



По материалу сайта agriculture.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24