Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай Магілёўскай мытні выявілі два факты незаконнага перамяшчэння збожжа рапсу і кукурузы па тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

У адным аўтамабілі, які спынілі ў Мсціслаўскім раёне, знаходзілася больш за 26 т рапсу. У другім, які рухаўся па тэрыторыі Клімавіцкага раёна, – звыш 36 т кукурузы.
Пры правядзенні праверачных мерапрыемстваў устаноўлена, што тавар перамяшчаўся без суправаджальных дакументаў. Зерне агульным ацэначным коштам каля Br30 тыс. канфіскавана.

Па дадзеным факце распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 4. арт. 12.17 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24