У Клічаўскім раёне будуць удасканальваць сістэму ЖКП і развіваць інфраструктуру для вольнага часу і заняткаў спортам. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.
Яшчэ дзве ініцыятывы атрымаюць падтрымку ў межах праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН).
У выніку рэалізацыі ініцыятывы «Экалагічны рух на сельскай тэрыторыі» Нясяцкага сельскага выканаўчага камітэта на тэрыторыі 8 населеных пунктаў і 8 грамадзянскіх могілках сельвыканкама будуць створаны 34 кантэйнерныя пляцоўкі для паасобнага збору смецця. Вынікам праекта «Спорт напракат» Клічаўскага лясгаса будзе сацыяльны пункт пракату, які стане даступны для людзей з інваліднасцю: тут можна будзе скарыстацца спецыяльнымі настольнымі гульнямі і веласіпедамі. У мясцовага насельніцтва таксама з’явіцца магчымасць атрымаць інвентар на дом.
Зараз у межах праекта “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” у Клічаўскім раёне рэалізуецца 5 ініцыятыў, накіраваных на развіццё інфраструктуры для вольнага часу і заняткаў спортам, садзейнічанне эканамічнаму росту, павышэнне канкурэнтаздольнасці рэгіёна, якасці медыцынскіх паслуг, удасканаленне сістэмы ЖКП. На рэалізацыю іх у жыццё выдзелена 87,5 тыс. еўра.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую