У Магілёўскай вобласці беспрацоўным пад адкрыццё сваёй справы з пачатку года выдалі больш за 220 субсідый, што прыкладна на 16% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай ахове аблвыканкама.
Для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці падтрымку атрымалі каля 80% беспрацоўных, астатнія – рамеснай дзейнасці. Прычым больш за 200 атрымальнікаў субсідый прайшлі навучанне асновам бізнес-планавання. Да канца бягучага года ў рэгіёне маюць намер выдаць не менш 310 субсідый.
Больш за ўсё актыўных грамадзян звяртаецца па дзяржпадтрымку ў буйных гарадах – Магілёве і Бабруйску. Сярод асноўных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія арганізуюць беспрацоўныя, – аказанне розных паслуг (транспартныя, цырульні, правядзенне будаўніча-аддзелачных работ, пашыў і рамонт адзення, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў), а таксама вытворчасць сельгаспрадукцыі, гандлёвая дзейнасць і інш.
Паводле слоў суразмоўцаў, для вырашэння пытання аб прадастаўленні субсідыі беспрацоўны падае ў органы па працы, занятасці і сацахове па месцы сваёй рэгістрацыі адпаведную заяву, падае тэхніка-эканамічнае, у тым ліку фінансавае абгрунтаванне (бізнес-план) эфектыўнасці арганізацыі будучай дзейнасці. Субсідыя прадастаўляецца ў памеры 11-кратнай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ). Жыхарам малых гарадоў і раёнаў з высокай напружанасцю на рынку працы, сельскіх населеных пунктаў субсідыя прадастаўляецца ў памеры 15 БПМ. Пры арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, звязанай з укараненнем вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак, можна разлічваць на субсідыю ў памеры 20 БПМ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24