Рус Бел Eng 中文

Магілёўскі і Смаленскі тэатры лялек абмяняюцца гастролямі

Магілёўскі і Смаленскі тэатры лялек правядуць абменныя гастролі 19-22 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.

Госці са Смаленска пакажуць маленькім жыхарам Прыдняпроўскага краю два спектаклі па матывах рускіх народных казак «Гусі-лебедзі» і «Калабок».

Пастаноўка «Гусі-лебедзі» раскажа пра дабро і зло, паслухмянасць і сумленнасць, пра тое, як трэба і важна берагчы сямейныя каштоўнасці. Усё гэта перамяжоўваецца з задорным гумарам і народнай музыкай.

«Я – вясёлы Калабок!..» Каму не знаёмая гэтая немудрагелістая песенька? Для многіх дзяцей «Калабок» становіцца першай казкай, расказанай бацькамі. Аднайменны спектакль раскажа пра гарэзнага Калабка, які пакаціўся са двара, толькі яго і бачылі... А яму ж казалі, што ўцякаць з дому нельга! Калабку на шляху сустракаюцца Заяц, Воўк, Мядзведзь. І, здаецца, усё даўно вядома, аднак інтрыга застаецца да самага канца: з’есць ліса Калабка ці не? Бо ён не такі просты, як здаецца, ды і начынне ў яго вельмі нават незвычайнае.

Магілёўскі абласны тэатр лялек у сваю чаргу прадставіць у Смаленску казку для самых маленькіх «Вясёлыя медзведзяняты» і спектакль «Казка пра салдата».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая