XX Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2017» пройдзе ў Магілёве і Магілёўскай вобласці 26-29 кастрычніка. Пра гэта паведаміў рэжысёр-аніматар кінастудыі «Беларусьфільм» Ігар Волчак, які ўзначаліў экспертную камісію конкурснай праграмы мультсвята. У яе склад ўвайшлі таксама рэжысёр-мультыплікатар Аляксандр Ленкін і кінакрытык, гісторык анімацыі, куратар культурных праектаў кінастудыі «Саюзмультфільм» Павел Шведаў.

На юбілейным форуме будзе прадстаўлена 240 фільм з 46 краін. Упершыню для ўдзелу ў конкурсе заяўлены працы з Усходняга Тымора, М’янмы, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Таіланда, Уругвая, Філіпін, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
Экспертная камісія фестывалю адабрала для ўдзелу ў конкурснай праграме 190 анімацыйных фільмаў, у тым ліку 50 прадстаўленых дзіцячымі студыямі. У большасці сваёй гэта новыя мультфільмы, створаныя за апошнія два гады. Яны будуць прагледжаны прадстаўнічым міжнародным журы, якое абярэ не толькі ўладальніка Гран-пры, але і пераможцаў у 19 намінацыях: 11 дарослых і 8 дзіцячых. Стваральнікі найлепшых мультфільмаў традыцыйна атрымаюць хрустальныя алоўкі, а ўсе без выключэння ўдзельнікі творчага спаборніцтва павязуць з сабой памятныя сертыфікаты.

Па словах Ігара Волчака, у гэтым годзе сярод прэтэндэнтаў на конкурсную праграму адзначалася вялікая канкурэнцыя. На камісію арганізатары сабралі нямала цікавых і сур’ёзных фільмаў, таму выбіраць было з чаго. «Журы фестывалю прыйдзецца нялёгка», – падкрэсліў рэжысёр.
Беларусь будзе прадстаўлена на «Анімаёўцы» трыма мультфільмамі: «І месяц спыніўся» рэжысёра Юліі Рудзіцкай, «Незвычайны дзіцячы сад» Руслана Сінкевіча і Марыны Лук’янавай, «Нянечкіны казкі» Алены Пяткевіч. “Усе працы вельмі дастойныя і цікавыя,” – адзначыў Ігар Волчак.
Традыцыйна падчас свята будуць праводзіцца майстар-класы, конкурсы дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, сустрэчы са стваральнікамі мультфільмаў, а таксама тэматычныя паказы ў раённых цэнтрах Магілёўскай вобласці.

«Жыхарам горада на Дняпры пашанцавала, што менавіта ў Магілёве праводзіцца фестываль анімацыі, аналагаў якому няма ў Беларусі, – падкрэсліў Ігар Волчак. – У аснове праграмы фільмы, якія рэдка даступны шырокай аўдыторыі, так званы эксклюзіў для адукаванай публікі, тое, што вызначае ўзровень мастацтва. «Анімаёўка» дае гледачу магчымасць дакрануцца да дасягненняў і зразумець, што анімацыйнае кіно – гэта не толькі фільмы для дзяцей».

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка