Рус Бел Eng 中文

Адборачныя матчы Чэмпіянату Еўропы па футболе сярод юнакоў да 17 гадоў прымуць Магілёў і Орша 19-25 кастрычніка

Адборачныя матчы Чэмпіянату Еўропы па футболе сярод юнакоў да 17 гадоў прымуць Магілёў і Орша 19-25 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама.

У цэлым спаборніцтвы, у якіх прымае ўдзел 55 каманд, уключаюць тры раўнды: адборачны, элітны і фінальны. У першым з іх згуляюць 52 зборныя, падзеленыя на 13 квартэтаў. Германія і Партугалія ўжо атрымалі аўтаматычныя пуцёўкі ў элітны раўнд, а Англія вызвалена ад адбору як гаспадыня турніру. У наступны этап кваліфікуюцца дзве наймацнейшыя каманды кожнага квартэта і чатыры ўладальнікі трэціх месцаў, якія паказалі найлепшыя вынікі ў матчах з двума лідарамі сваёй групы.

За права адабрацца ў элітную частку юнацкага Чэмпіянату Еўропы на беларускай зямлі будуць змагацца чатыры каманды (шостая група) – зборныя Славеніі, Францыі, Казахстана і Беларусі. На стадыёне «Спартак» у Магілёве яны правядуць пяць паядынкаў, адзін пройдзе ў Оршы.

У горадзе на Дняпры для трэніровачнага працэсу будуць задзейнічаны стадыёны спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву №7 і №2, а таксама спарткомплексу «Тарпеда». Магілёў ужо тройчы прымаў адборачныя матчы маладзёжнага чэмпіянату Еўропы. Прадстаўнікі УЕФА засталіся задаволены ўзроўнем арганізацыі, што і стала падставай працягнуць выгадную і прэстыжную для горада практыку, як адзначылі суразмоўцы.

У гэтым годзе матчы адбору на юнацкі ЧЕ прымуць таксама Мальта, Албанія, Грэцыя, Фінляндыя, Сербія, Эстонія, Македонія, Румынія, Балгарыя, Кіпр, Грузія і Венгрыя.

Расклад гульняў:

19 кастрычніка 12.00: Беларусь – Славенія (стадыён «Спартак»)

19 кастрычніка 18.00: Францыя – Казахстан (стадыён «Спартак»)

22 кастрычніка 12.00: Францыя – Беларусь (стадыён «Спартак»)

22 кастрычніка 18.00: Славенія – Казахстан (стадыён «Спартак»)

25 кастрычніка 12.00: Казахстан – Беларусь (стадыён «Спартак»)

Уваход вольны

Для звестак: каманда Францыі была пераможцай Чэмпіянату Еўропы сярод юнакоў да 17 гадоў у сезоне 2014/2015 г.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая