Арт-аб’ект «Рог багацця» адкрылі сёння на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі» ў цэнтры Клічава, як перадае карэспандэнт сайта.
Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, старшыня Клічаўскага райвыканкама Францішак Вашчыла.
Аўтар праекта – вядомы беларускі скульптар Андрэй Вараб’ёў –увасобіў у бронзе знак багацця, які ўзыходзіць да старажытнагрэчаскай міфалогіі. «Рог сімвалізуе працу, паколькі толькі працоўны чалавек мае надзею і магчымасць атрымаць усё, што яму трэба для жыцця, увасобіць у рэальнасць свае мары. Гэта не скульптура, а арт-аб’ект, за які можна патрымацца і такім чынам стаць «кавалём» свайго дабрабыту і шчасця», – адзначыў на цырымоніі скульптар.

Аўтар паспрабаваў зрабіць арт-аб’ект інтэрактыўным: рог выкананы ў такой канфігурацыі, каб кожны змог сфатаграфавацца на яго фоне. Акрамя звыклых атрыбутаў – лясных дароў, гародніны, садавіны, – кампазіцыя ўключае рэчы, якія адносяцца да нематэрыяльнай спадчыны. У прыватнасці, сімвал духоўнасці – кніга з выявай герба Клічава і словамі з гімна раённага цэнтра. Скульптар знайшоў месца і для залікоўкі з дзясяткамі, паколькі ў горадзе знаходзіцца дастаткова буйная навучальная ўстанова і, магчыма, сюды будуць прыходзіць студэнты, каб прасіць «халявы» перад сесіяй.

Адным з першых патрымаўся за Рог багацця Міхаіл Русы. На яго думку, гэты сімвал багацця адлюстроўвае рэальную сітуацыю, якая складваецца ў сельскагаспадарчай вытворчасці краіны. «У Беларусі ўжо даўно падтрымліваецца харчовая бяспека, і па той прадукцыі, якая «выцякае» з Рога багацця (рыба, хлеб, малако і г. д.), ужо трэба думаць, як на ёй зарабляць», – адзначыў віцэ-прэм’ер.

Новы арт-аб’ект абавязкова стане адным з самых папулярных турыстычных брэндаў Клічаўшчыны. Ужо пасля адкрыцця знака дабрабыту было шмат жадаючых патрымацца за яго, каб талісман перадаў кожнаму часціцу росквіту.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую