Рус Бел Eng 中文

Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда

Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Іванавіч Чыкіда. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Курыруюцца: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовыя рэсурсы, лясная гаспадарка, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.

Адначасова са сваімі праблемамі да намесніка старшыні гарвыканкама Сяргея Уладзіміравіча Дзядовіча насельніцтва абласнога цэнтра можа звярнуцца па тэлефоне (8 0222) 42-21-02. З жыхарамі Бабруйска будзе працаваць першы намеснік старшыні гарвыканкама Алег Валер’евіч Ковель – (8 0225) 76-21-41.

У суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі таксама пройдуць ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая