Рус Бел Eng 中文

Грузавы цягнік сутыкнуўся з аўтамабілем «МАЗ» у Асіповіцкім раёне

Грузавы цягнік сутыкнуўся з аўтамабілем «МАЗ» у Асіповіцкім раёне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў МНС Беларусі.

Паводле слоў суразмоўцаў, паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні на чыгуначным пераездзе станцыі «Уборак» паступіла 9 кастрычніка ў 13.56. «Калі да месца выкліку прыбылі ратавальнікі, высветлілася, што на чыгуначным пераездзе станцыі «Уборак» адбылося сутыкненне грузавога цягніка з аўтамабілем «МАЗ». У момант здарэння ў цягніку знаходзіліся машыніст і яго памочнік. Пацярпелых няма. Кіроўца аўтамабіля «МАЗ» з месца здарэння ўцёк», – падкрэслілі спецыялісты.

У выніку ДТЗ паўпрычэпы і цеплавоз атрымалі механічныя пашкоджанні. Было таксама пашкоджана 200 м чыгуначнага палатна. «МАЗ» не пацярпеў.

Рамонтныя работы былі завершаны ў 18.21. Рух адноўлены. Затрымка аднаго пасажырскага цягніка склала 57 хвілін.

Расследаванне па факце ДТЗ праводзіць аддзяленне ДАІ Асіповіцкага РАУС.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая