Рус Бел Eng 中文

У Магілёве ўшаноўвалі работнікаў культуры і мастацтва вобласці

У Магілёве ўшаноўвалі работнікаў культуры і мастацтва вобласці. Урачыстае мерапрыемства прайшло ў абласным тэатры лялек, як перадае карэспандэнт сайта.

Cпецыялісты атрымалі ганаровыя граматы і падзякі Міністэрства культуры, Магілёўскага аблвыканкама, Савета дэпутатаў, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Выказваючы словы падзякі творчым людзям, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч адзначыў, што нацыянальная культура – гэта сапраўднае багацце, духоўная спадчына народа. І кожны штодня ўносіць свой неацэнны ўклад у яго развіццё і захаванне.

Паводле слоў намесніка Міністра культуры Аляксандра Яцко, Прыдняпроўскі край вылучаецца сярод іншых абласцей краіны асаблівым падыходам да арганізацыі мерапрыемстваў, захавання культуры і гісторыі. А пацвярджэннем высокага прафесійнага ўзроўню мясцовых спецыялістаў з’яўляецца прысваенне гораду Бабруйску звання культурнай сталіцы краіны 2017 года.

Не аднойчы гучала «дзякуй» ў звароце да прадстаўнікоў культуры рэгіёна і ад начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Кацярыны Музычэнка. Асаблівую ўдзячнасць яна выказала ветэранам і тым, хто працуе ў раёнах і сельскай мясцовасці. «Дзякуючы вашым намаганням, кожны рэгіён Магілёўшчыны можа пахваліцца сваім, непадобным да іншых, фестывалем, брэндавым мерапрыемствам», – падкрэсліла галоўны ідэолаг вобласці.

Сёння ў сферы культуры Прыдняпроўскага краю працуе больш за 8,5 тыс. спецыялістаў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая