Урад дасць гарантыі ў пагашэнні асноўнага доўгу па крэдыце ААТ «Амкадор-Шклоў». Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 кастрычнiка 2017 года №755, як паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Урад дасць гарантыю Белаграпрамбанку ў пагашэнні асноўнага доўгу і выплаце працэнтаў за карыстанне крэдытам, што выдаюцца гэтым банкам ААТ «Амкадор-Шклоў» для фінансавання завяршэння будаўніцтва прадпрыемства па вытворчасці малака ў в. Сліж Шклоўскага раёна са спагнаннем працэнтаў за карыстанне крэдыту ў памеры 3% гадавых на працягу перыяду карыстання крэдытам з тэрмінам пагашэння да 1 красавіка 2029 года.
Міністэрству фінансаў даручана аформіць гарантыю ўрада. Персанальная адказнасць за мэтавае выкарыстанне крэдыту і своечасовае яго пагашэнне ўскладзена на дырэктара ААТ «Амкадор-Шклоў».
Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24