Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер» пройдзе ў Магілёве 22-29 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной філармоніі.
Адкрые канцэртную праграму музычнага форуму канцэрт саліста Маскоўскага акадэмічнага музычнага тэатра ім. К. С. Станіслаўскага і У. І. Неміровіча-Данчанкі Чынгіса Аюшэева і салісткі Каралеўскага опернага тэатра Італіі і тэатра В.Беліні (Сіцылія) Алены Аюшэвай у суправаджэнні заслужанага калектыву Беларусі – аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л. Л. Іванова.
Усе сем дзён фестывалю будуць насычаны рознымі канцэртнымі праграмамі і мерапрыемствамі, у якіх прымуць удзел зоркі эстрады. Так, 24 кастрычніка на ўрачыстым адкрыцці фестывалю «Залаты шлягер – 2017» выступяць Эдзіта Пьеха, Віктар Рыбін і Наталля Сенчукова (Расія), Вольга Пірагс (Латвія), Афрык Сімон (Германія), Квенцін Мур (ЗША), Алег Жукаў, Анастасія Ціхановіч, Ядвіга Паплаўская, Ірына Дарафеева (Беларусь), ансамбль «Добры молодцы», гурт «Джой» і іншыя.
Гледачы таксама ўбачаць канцэрт народнага артыста Расіі Аляксандра Малініна. Магілёўская абласная філармонія рыхтуе да прэзентацыі спецыяльную музычную праграму «Кінамузыка. Залатая калекцыя» з удзелам камерна-інструментальнага ансамбля «Gold String». Арганізатары таксама падрыхтавалі выступленні вакальна-інструментальнага ансамбля «Синяя птица» (Расія), аркестра баяністаў імя П. І. Смірнова пад кіраўніцтвам народнага артыста Расіі Ю. П. Смірнова, Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.
Яркім фрагментам фестывальнай канцэртнай праграмы стане канцэрт зорак сусветнага і айчыннага джазу з удзелам Вольгі Пірагс (Латвія), Квенціна Мура (ЗША), вакальнага квартэта Minsk Voises і Premier Orchestra (Беларусь).
Урачыстае закрыццё фестывалю адбудзецца 29 кастрычніка. На фінальным шоу гледачоў чакаюць выступленні знакамітых артыстаў з Расіі і Беларусі – Валерыя Дайнекі, Ігара Карнелюка, Юрыя Лазы, Ірыны Шведавай, Аляксандра Сярова, Іскуі Абалян, Вікторыі Алешка, а таксама Анжэя Векселя (Польшча), дуэта «Баккара» (Іспанія), ансамбля «Камерата», «Синяя птица» і іншых.
Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер» упершыню быў арганізаваны ў лістападзе 1995 года пры падтрымцы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Музычны форум прыняты ў Міжнародную федэрацыю фестывальных арганізацый (FIDOF), якая аб’ядноўвае больш за 150 фестываляў мастацтваў. У фестывалях у розны час удзельнічалі прызнаныя майстры сусветнага мастацтва больш чым з 25 краін. Гэты творчы праект – унікальная з’ява ў культурным жыцці не толькі рэспублікі і вобласці, але і ў міжнародным жыцці ў цэлым. Гэта цудоўнае свята музыкі і песні, яго заўсёды адрознівалі і адрозніваюць высокае паэтычнае слова, глыбокі лірызм і сардэчнасць, паколькі ідэя фестывалю першапачаткова ўзнікла з жадання сабраць разам «забытых» артыстаў, якія складаюць залаты фонд савецкай песні.
Праграма Міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07