Моладзь Магілёўскай вобласці на XIX Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Сочы прадставяць яркія асобы. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
Патрапіць у склад дэлегацыі было вельмі складана. Заяўкі падаваліся на сайт, распрацаваны гаспадарамі фестывалю, трэба было прайсці скрозь сіта адбору ў Беларусі. «У выніку ад Магілёўскай вобласці едзе больш за 20 чалавек. Гэта сапраўды найлепшыя прадстаўнікі нашай моладзі, яркія, цікавыя асобы, – адзначылі суразмоўцы. – Сярод іх актывісты «БРСМ», выдатнікі вучобы, пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх творчых і спартыўных конкурсаў, камбайнеры-перадавікі, члены валанцёрскага атрада «Шчасце ў падарунак», індывідуальныя прадпрымальнікі, лаўрэаты спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама ў сацыяльнай сферы. Спадзяёмся, што хлопцы дастойна прэзентуюць рэгіён і ўсю краіну на гэтым маштабным міжнародным фестывалі».
Прадстаўнікі Прыдняпроўскага краю ўдзельнічаюць у розных тэматычных блоках. Магілёўская моладзь будзе задзейнічана на ўсіх пляцоўках, якія фарміруе беларуская дэлегацыя.
У Сочы збяруцца прадстаўнікі 180 краін. «Нашы дэлегаты настроены на мноства сустрэч і адкрыццяў – заўсёды цікава даведацца, як жывуць у іншых дзяржавах. Будуць расказваць пра сябе і пераймаць замежны вопыт, – падкрэслілі ў галоўным упраўленні. – Фестываль у Сочы можа стаць добрай стартавай пляцоўкай для абмеркавання сумесных міжнародных маладзёжных праектаў».
XIX Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў пройдзе з 14 па 22 кастрычніка ў Сочы.
Урачыстая адпраўка дэлегацыі ад Магілёўскай вобласці адбудзецца 13 кастрычніка ў 7.00 у абласным тэатры лялек. Плануецца, што сказаныя на дарогу словы моладзі прагучаць ад кіраўніка рэгіёна Уладзіміра Даманеўскага, старшыні абласнога савета ветэранаў Анатоля Любчанкі, удзельнікаў аналагічных форумаў мінулых гадоў. Пасля дэлегацыя пройдзе на плошчу Славы, дзе адбудзецца ўскладанне кветак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка