Заяўкі на конкурс песні цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі прымаюцца па 1 лістапада гэтага года, як паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.
Песні павінны раскрываць тэмы яднання народаў, мірнага спартыўнага спаборніцтва, гасціннасці Беларусі, адлюстроўваць шчырасць і цеплыню краіны, якая прымае ІІ Еўрапейскія гульні. Мэта конкурсу – выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, прыцягненне шырокага кола аўтараў да ўдзелу ў стварэнні творчага кантэнту Еўрагульняў, стварэнне новых музычных твораў па нацыянальных матывах, якія маглі б быць выкананы на цырымоніях адкрыцця і закрыцця гульняў.
Аўтарамі музыкі і (або) слоў песень могуць выступіць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Удзельнікам конкурсу неабходна падаць заяўку і матэрыялы (аўдыязапіс песні, нотны запіс песні, тэкст песні на рускай, беларускай і англійскай мовах) па 1 лістапада на паштовы ці электронны адрас Моладзевага тэатра эстрады (220007, г. Мінск, вул. Маскоўская, 18 а, тэл. (017) 213 19 49; 213 15 66; e-mail: teatrestrady@mail.ru).
Адзін канкурсант можа прадставіць не больш за дзве песні, кожная працягласцю ад 2,5 да 4 мін., прызначаныя для сольнага або калектыўнага выканання.
Першапачаткова пройдзе адборачны тур, па выніках разгляду заявак будуць абраны песні для ўдзелу ў другім этапе конкурсу. Песні-пераможцы абярэ журы па выніках другога этапу конкурсу. У склад журы ўвойдуць кампазітары, паэты, мастацтвазнаўцы і іншыя творчыя работнікі.
Пераможцам будуць уручаны спецыяльныя дыпломы і грашовыя прэміі ў памеры 100, 70 і 50 базавых велічынь.
Конкурс на стварэнне глыбокіх па змесце і сучасных па сродках выразнасці песень для цырымоній адкрыцця і закрыцця Еўрагульняў-2019 праходзіць з 1 жніўня па 1 снежня 2017 года. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры, Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі, дырэкцыя па правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, Моладзевы тэатр эстрады, Беларускі саюз кампазітараў, Саюз пісьменнікаў Беларусі.
З падрабязнасцямі ўдзелу ў конкурсе на стварэнне песень для цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Беларусі ў 2019 годзе можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07