Рус Бел Eng 中文

Кітайская кампанія выказала жаданне вырошчваць і перапрацоўваць у Магілёўскай вобласці лён

Магілёўскую вобласць наведала кітайская дэлегацыя кампаніі SUMEC. Візіт адбыўся ў межах дамоўленасцей, дасягнутых падчас паездкі прадстаўнікоў Прыдняпроўскага краю на чале з губернатарам Уладзімірам Даманеўскім у далёкую краіну, як паведамілі карэспандэнту сайта ў кіраванні ЗЭД камітэта эканомікі аблвыканкама.

Партнёры прыязджалі ў наш рэгіён з канкрэтнымі інвестыцыйнымі прапановамі па вырошчванні і перапрацоўцы лёну з далейшай пастаўкай на рынак Кітая. Госці наведалі шэраг прадпрыемстваў ільняной галіны вобласці. У перспектыве дадзены інвестпраект можа быць выкарыстаны ў якасці папярэдняга для пашырэння ў Беларусі, як адзначылі суразмоўцы.

Карпарацыя SUMEC уваходзіць у топ-500 найлепшых прамысловых кампаній свету. Асноўная ўвага надаецца такім напрамкам, як гандаль і абслугоўванне, вытворчасць і будаўніцтва, інвестыцыі. Вядзецца продаж тавараў шырокага спажывання: садовае абсталяванне, электрапрыборы, высоканапорныя мыйныя прылады, электрагенерацыйнае абсталяванне, адзенне, бытавы тэкстыль, аўтамабільныя запчасткі, медыцынская апаратура, электрамеханічнае абсталяванне, сталёвы пракат, мінеральная прадукцыя, вугаль.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая