Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 19 кастрычніка ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны ахове мацярынства і дзяцінства ў Беларусі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп, пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна. Яны раскажуць аб прававых аспектах, ахове здароўя, сацыяльнай ахове маці і дзяцей, умацаванні інстытута сям’і ў Беларусі. Выступоўцы таксама праінфармуюць аб працы па павышэнні прэстыжу сям’і ў грамадстве і сістэме ранняй прафілактыкі сацыяльнага сіроцтва.
У якасці дадатковай тэмы разгледзяць стан і прынятыя меры па супрацьдзеянні карупцыі ў Магілёўскай вобласці. Акрамя таго, удзельнікаў АДІ пазнаёмяць з асноўнымі правіламі папярэджання пажараў у жылым фондзе, з рэспубліканскай акцыяй «За бяспеку разам» і з бяспекай дарожнага руху.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка