Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай Магілёўскай мытні выявілі два факты незаконнага перамяшчэння па тэрыторыі ЕАЭС піламатэрыялаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Паводле слоў суразмоўцаў, пры правядзенні спецыяльных мерапрыемстваў у Мсціслаўскім раёне прыпынілі два грузавыя транспартныя сродкі Scania. У аўтамабілях знаходзілася больш за 38 кубаметраў лесаматэрыялаў, атрыманых падоўжным пілаваннем ігольчатых парод (елка).

Падчас праверкі ўстаноўлена, што тавар перамяшчаўся без адпаведных таварасуправаджальных дакументаў. Піламатэрыялы агульным ацэначным коштам каля Br2,3 тыс. канфіскавалі.

Па дадзеным факце супрацоўнікі Магілёўскай мытні пачалі адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 4. арт. 12.17 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24