Рус Бел Eng 中文

Адкрыты турнір па міні-футболе праводзіць Магілёўскае абласное ўпраўленне Дэпартамента аховы МУС

Адкрыты турнір па міні-футболе, прысвечаны 65-годдзю з Дня ўтварэння службы аховы, праводзіць Магілёўскае абласное ўпраўленне Дэпартамента аховы МУС.

Гульні ў падгрупах адбудуцца 17 і 23 кастрычніка, а на 24-га запланавана правядзенне фінальных паядынкаў, узнагароджанне пераможцаў і прызёраў.

За вікторыю пазмагаюцца шэсць каманд. Першынство будуць аспрэчваць прадстаўнікі Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы, тэлерадыёкампаніі «Магілёў», Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі, РУП «Магілёўэнерга» і «Беларуснафта – Магілёўаблнафтапрадукт», ААТ «Магілёўхімвалакно».

Дружыну, якая зойме першае месца, узнагародзяць спецыяльным кубкам. Каманды, якія размясцяцца на другім і трэцім месцах, атрымаюць дыпломы адпаведных ступеняў. Удзельнікі спаборніцтваў таксама змогуць прэтэндаваць на спецыяльныя заахвочванні ў намінацыях «За волю да перамогі», «За спартыўнае даўгалецце», «Найлепшаму бамбардзіру», «Найлепшаму варатару», «Найлепшаму іграку турніру», «За папулярызацыю здаровага ладу жыцця».

Адкрыты турнір пройдзе на базе Магілёўскай гарадской дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы (вул. Арлоўскага, 24а).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая