Рус Бел Eng 中文

Холдынг «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкина крынка»» у студзені-верасні павялічыў экспарт малочнай прадукцыі на 38,5%

Холдынг «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкина крынка» ў студзені-верасні 2017 года павялічыў экспарт малочнай прадукцыі на 38,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.

У структуры экспарту доля сухога малака складае 33%, сметанковага масла – 26%, сыроў – 28%, натуральнамалочная прадукцыя – 10%, сыроватка – 3%.

У асноўным холдынг пастаўляе прадукцыю ў Расію – каля 95% ад усяго аб’ёму экспарту, а таксама ў Туркменістан, Узбекістан і Грузію. Акрамя таго, у 2016 годзе прадпрыемства пачало адпраўляць стэрылізаванае малако ва ўпакоўцы тэтра-пак у Кітай. «Экспарт у гэтую далёкую краіну расце. Калі ў пачатку бягучага года мы пастаўлялі па тры кантэйнеры у месяц, то ў верасні ўжо 13, плануемая колькасць у кастрычніку – 15. Усяго са студзеня 2017 года мы прадалі ў Кітай 800 т прадукцыі на $ 536 тыс.», – паведамілі суразмоўцы.

«Магілёўскі малочны камбінат» працуе з 1979 года. У 1995-м пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства, з 2012-га перарэгістраваны у холдынг «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкіна крынка»» У структуру холдынга ўваходзяць галаўное прадпрыемства ў Магілёве, восем малакаперапрацоўчых заводаў Магілёўскай вобласці і сельгаспрадпрыемства ў Хоцімскім раёне. Магутнасці прадпрыемства дазваляюць перапрацоўваць да 2,75 тыс. т малака ў суткі. Усяго кампанія вырабляе каля 380 найменняў прадукцыі, якія рэалізуюцца пад брэндамі «Бабушкина крынка» «Веселые внучата» і «Калi ласка».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая