У Беларусі актыўна развіваецца супрацоўніцтва па пытаннях працаўладкавання бежанцаў. Пра гэта заявіў прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі (УВКБ ААН) Жан-Іў Бушардзі, які ў Магілёве прыняў удзел у Круглым стале па пытаннях працаўладкавання бежанцаў.
У Беларусі штогод маюць патрэбу ў працаўладкаванні каля 30 бежанцаў. З пачатку гэтага года прапанову працы атрымалі 23 чалавекі, працаўладкаваліся і паспяхова працуе ўжо 11 бежанцаў. «Наша задача звесці ўсе зацікаўленыя бакі з мэтай пашырэння і развіцця супрацоўніцтва ў пытаннях працаўладкавання на нацыянальным і мясцовым узроўнях. І адзін з самых важных момантаў – дапамагчы бежанцам наладзіць асабісты кантакт з наймальнікамі. У нас ёсць станоўчы прыклад у Гродне, калі падчас аналагічнага круглага стала такой асобе была прапанавана праца, а прадпрыемства «Радыёхваля» з гэтага ж горада стала нашым партнёрам – яно працаўладкавала і прадаставіла жыллё двум сем’ям бежанцаў», – сказаў прадстаўнік УВКБ ААН у Беларусі .
Круглы стол у Магілёве завяршае шэраг падобных мерапрыемстваў, якія на працягу 2017 года прайшлі ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. «На мой погляд, нам удалося знайсці паразуменне ў вырашэнні пытанняў працаўладкавання бежанцаў, звесці і наладзіць супрацоўніцтва паміж зацікаўленымі дзяржаўнымі структурамі, прыватнымі кампаніямі і няўрадавымі арганізацыямі. Мы спадзяёмся, што ў найбліжэйшай будучыні гэта прынясе станоўчы эфект у вырашэнні пытанняў працаўладкавання згаданых асоб», – выказаў упэўненасць Жан-Іў Бушардзі.
Падчас Круглага стала прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў праінфармавалі аб тым, што для працаўладкавання бежанцаў цяпер не патрабуецца спецыяльны дазвол, а УВКБ ААН гатова разгледзець магчымасць выдзялення патэнцыйным працадаўцам мікрагранты ў памеры $ 2-3 тыс. на стварэнне аднаго працоўнага месца для такіх асоб. Паводле слоў арганізатараў мерапрыемства, практыка аналагічных Круглых сталоў па актуальных пытаннях бежанцаў будзе працягнута і ў наступным годзе.
У Беларусі на 1 кастрычніка зарэгістравана 933 бежанцы (28 – у Магілёўскай вобласці).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2020 - 16:51
Сенатар Дзячэнка: спробы палітычных экстрэмістаў дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі абуральныя
06.08.2020 - 12:31
05.08.2020 - 15:32
Сяргей Новікаў: «Мой голас – за стабільнае развіццё нашай краіны і беларускага спорту»
20.07.2020 - 16:45
Людзі цэняць складаную працу брыгад хуткіх – намеснік кіраўніка Бабруйскай станцыі хуткай дапамогі
11.07.2020 - 18:06