У Клічаве рэалізуецца цікавая ініцыятыва «Вермікантэйнеры ў кожны дом», фінансаванне якога ажыццяўляецца за кошт еўрапейскага гранта ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь».
«У горадзе шмат прыватнага сектара з прысядзібнымі ўчасткамі. Людзі загружаюць кантэйнеры бацвіннем і іншым смеццем расліннага паходжання. Ад гэтага на нашу тэхніку ўскладаецца дадатковая нагрузка, - сведчыць дырэктар Клічаўскага УКП «Жылкамгас» Андрэй Мацюшонак. - Мы хацелі б яе паменшыць і скараціць страты на пагрузку, транспарціроўку і захаванне адходаў. Тым больш што гэтае смецце можна перапрацоўваць на сваіх жа ўчастках з дапамогай каліфарнійскіх чарвякоў - папулярнай на Захадзе вермітэхналогіі».
На грошы міжнароднай дапамогі клічаўская сярэдняя школа №2 (распрацоўшчык праекта) закупіць 167 кантэйнераў, 10 з якіх установіць на сваёй тэрыторыі для правядзення школьных заняткаў і адукацыйных семінараў сярод насельніцтва. Важна, каб як мага больш людзей даведалася, як важна правільна абыходзіцца з цвёрдымі камунальнымі і арганічнымі адходамі і паасобна збіраць другасныя рэсурсы. Усе астатнія 157 кантэйнераў перададуць жыхарам вуліцы Чырвонаармейскай па дагаворах на бязвыплатнай аснове. Як адзначыў Андрэй Мацюшонак, попыт ахвотных паўдзельнічаць у праекце ўжо перавысіў прапанову. На працягу двух гадоў камунальнікі будуць адсочваць, наколькі эфектыўна выкарыстоўваюцца гэтыя скрыні.
Яшчэ адзін партнёр праекта — фермерская гаспадарка «Канстанта арт», якая займаецца развядзеннем каліфарнійскіх чарвякоў, падзеліцца матачным пагалоўем з насельніцтвам.
«Калі кампост у сярэднім спее год, то з гэтымі чарвякамі месяц-два, - з веданнем справы кажа Андрэй Мацюшонак. - Атрымліваецца вельмі выдатны кампост. Людзі хутка адчуюць усе перавагі. А наш горад стане чысцейшым і багацейшым».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую