Падчас правядзення міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер-2017» на пляцоўцы каля Палаца культуры вобласці ў Магілёве будзе працаваць выстава-кірмаш.
Яе ўдзельнікамі стануць арганізацыі гандлю, перапрацоўчай прамысловасці, сельгаспрадпрыемствы і прадпрыемствы сістэмы спажывецкай кааперацыі Магілёўскай вобласці. У шырокім асартыменце будзе прадстаўлена мясная і малочная прадукцыя, вэнджаніна, каўбасныя, кулінарныя і кандытарскія вырабы, гародніна і садавіна.
Для стварэння святочнага настрою арганізуюць тэматычныя выставачныя экспазіцыі восеньскіх падворкаў, а таксама культурную музычную праграму з выступленнем калектываў мастацкай самадзейнасці рэгіёна.
Выстава-кірмаш будзе працаваць з 22 па 29 кастрычніка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка