Магілёўская мытня за 9 месяцаў 2017 года пералічыла ў рэспубліканскі бюджэт плацяжоў, якія кантралююцца мытнымі органамі, на суму звыш Br156 млн. Гэты паказчык на 37,23% большы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, як паведамілі карэспандэнту сайта ў прэс-службе ведамства.
На сённяшні дзень мытняй дасягнуты значныя вынікі па часе ажыццяўлення мытных аперацый. Так, за студзень-верасень 2017-га 82% тавараў, якія вывозяцца з тэрыторыі ЕАЭС, былі аформлены менш чым за 5 хвілін, а 68%тавараў, якія ўвозяцца, праходзяць мытную ачыстку менш чым за 2 гадзіны.
Акрамя таго, выпуск больш за 98% тавараў пад працэдуру мытнага транзіту заняў менш за 10 хвілін, што гаворыць аб павелічэнні транзітнай прывабнасці нашай краіны, садзейнічае развіццю бізнес-супольнасцяў рэгіёна, а таксама ўмацаванню знешнеэканамічных сувязяў і канкурэнтаздольнасці Беларусі ў цэлым.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24