Новы лесапільны цэх з сучаснай лініяй лесапілавання славенскай фірмы «Мебор» уведзены ў эксплуатацыю ў Глускім лясгасе, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Агульны кошт праекта – больш як Br2 млн. Грошы выдзелены з уласных сродкаў лясгаса, а таксама інавацыйнага фонду Міністэрства лясной гаспадаркі.
Па інвестпраекце было не толькі закуплена высокатэхналагічнае абсталяванне, але і пабудаваныя навес для захоўвання піламатэрыялаў і будынак цэха, праведзены работы па добраўпарадкаванні і асфальтаванні тэрыторыі, выкананы супрацьпажарныя мерапрыемствы. Новы цэх дазволіць перапрацоўваць да 50 тыс. куб.м круглага лесу ў год.
Як заўважыў галоўны інжынер Магілёўскага ДВЛГА Уладзімір Крэч, больш за 75% прадукцыі плануецца пастаўляць на экспарт. Пілапрадукцыя сёння застаецца запатрабаванай як на ўнутраным, так і на знешнім рынку: у Чэхіі, Германіі, краінах Балтыі і іншых. Новая вытворчасць дазволіла стварыць у рэгіёне каля 15 працоўных месцаў. Праца ў цэху арганізавана ў дзве змены.
Паводле разлікаў спецыялістаў, прыблізны тэрмін акупнасці праекта – прыкладна 2,5 года.

Удзельнікам рэспубліканскага вучэбна-кансультацыйнага семінара «Падрыхтоўка рэжучайга інструменту. Эксплуатацыя, абслугоўванне дрэваапрацоўчых станкоў. Увядзенне дакументацыі. Арганізацыя кантролю якасці лесапрадукцыі, што вырабляецца ў лясгасах вобласці. Выкананне патрабаванняў ТНПА і кантрактаў» на чале з намеснікам Міністра лясной гаспадаркі Леанідам Дзям’янікам была прадэманстравана праца новай лініі лесапілавання, было расказана пра магчымасці цэха.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую