Гледачы «Беларусь 3» убачаць канцэрты міжнароднага фестывалю «Залаты шлягер», як паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Генеральны прадзюсарскі цэнтр Белтэлерадыёкампаніі правядзе запіс канцэртаў міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер», які праходзіць у Магілёве з 22 па 29 кастрычніка. Гледачы тэлеканала «Беларусь 3» убачаць сем незабыўных канцэртаў з папулярнымі артыстамі з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Германіі, ЗША, Аўстрыі.
Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер» упершыню быў арганізаваны ў лістападзе 1995 года пры падтрымцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. У розны час у гэтым культурным праекце ўдзельнічалі прызнаныя майстры сусветнага мастацтва больш чым з 25 краін: Уладзімір Співакоў з аркестрам «Віртуозы Масквы», Людміла Зыкіна, Эдзіта П’еха, Муслім Магамаеў, Валерый Абадзінскі, Людміла Гурчанка, Міхаіл Баярскі, Эдуард Хіль, Людміла Сенчына, Алег Анофрыеў, Аляксандра Пахмутава, Аляксандр Малінін і многія іншыя.
Урачыстую цырымонію адкрыцця фестывалю тэлеканал «Беларусь 3» пакажа 29 кастрычніка ў 11.15. На сцэну палаца культуры выйдуць Ядвіга Паплаўская, Анастасія Ціхановіч, Ірына Дарафеева, Азіза, Віктар Рыбін, Наталля Сенчукова, Вольга Пірагс (Латвія), Афрык Сімон (Германія), Квенцін Мур (ЗША), Алег Жукаў і ансамбль «Добры Молодцы», гурт «Джой» (Аўстрыя) і многія іншыя. У эфіры 5 лістапада ў 12.00 гледачы ўбачаць ўрачыстае закрыццё фестывалю, у якім выступяць дуэт «Баккара», Ірына Шведава, Анжэй Вексель (Польшча), Іна Афанасьева, Юрый Лаза, Ігар Карнялюк, ансамблі «Новые Самоцветы» і «Синяя птица», Руслан Аляхно, Валерый Дайнека, Іскуі Абалян, «Камерата».
Таксама галоўны прадзюсерскі цэнтр Белтэлерадыёкампаніі запіша і іншыя музычныя падзеі фестывалю, якія ў хуткім часе ўбачаць гледачы тэлеканала «Беларусь 3». Так, гэта будзе канцэрт народнага артыста Расіі Аляксандра Малініна, вечар джазавай музыкі з Вольгай Пірагс (Латвія), Квенцінам Мурам (ЗША), вакальным квартэтам Minsk Voises і Premier Orchestra (Беларусь), а таксама выступленне ансамбля «Синяя птица», аркестра баяністаў імя Смірнова з Санкт-Пецярбурга і канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка