«Савецкія шлягеры адрозніваюцца ад сучасных душэўнасцю і глыбокім тэкставым сэнсам»,– адзначыла падчас прэс-канферэнцыі з артыстамі, якія прыехалі ў Магілёў на міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер», легенда латвійскага, савецкага і сусветнага джаза Вольга Пірагс.

Яна са шкадаваннем падкрэсліла, што цяперашняя моладзь у большасці сваёй ужо не ведае сапраўдных, таленавітых і геніяльных кампазітараў, з творамі якіх пашчасціла працаваць, расці і прафесійна мудрэць старэйшаму пакаленню эстрадных артыстаў. «Без сціпласці скажу: за дзень могуць напісаць дзясятак такіх жа немудрагелістых песень, якія сёння лічацца хітамі і пастаянна круцяцца на радыёхвалях», – канстатавала рыжская джаз-дзіва.

І не паверыць Вользе Пірагс, якая аб’ездзіла ўсю краіну і палову Еўропы з эстрадным дзяржаркестрам пад кіраўніцтвам Райманда Паўлса, немагчыма. Яе слава была аглушальнай і сапраўды ўсенароднай. Артыстка працавала на Латвійскім радыё, выступала на самых рэйтынгавых пляцоўках разам з такімі знакамітымі артыстамі, як Ала Пугачова, Сафія Ратару, Аляксандр Сяроў, Валерый Лявонцьеў, Ларыса Доліна. Гэта яна агучыла ў свой час шлягер «Стары раяль» і іншыя песні знакамітага фільма «Мы з джаза».

Аднак слова «шлягер» спявачцы не даспадобы – гэта своеасаблівая рэклама, якая прываблівае публіку дзякуючы раскрутцы, лічыць яна. А вось спалучэнне «папулярная добрая песня» як нельга лепш характарызуе драматычную лірыку з годнай асновай і гармоніяй.

Сёння спявачцы крыху больш за 60 гадоў. «Магу дазволіць сабе выступаць калі і дзе захачу», – падкрэсліла Вольга Пірагс. У апошні час яна часта наведвае Беларусь, выступае на розных джазавых канцэртах і фестывалях. Нядаўна, напрыклад, была госцяй «Славянскага базару ў Віцебску». Акрамя таго, джаз-дзіва выкладае, а існуючы вопыт дазваляе адразу бачыць таленавітых маладых артыстаў. Так было з Інтарсам Бусулісам, удзельнікам шоу «Голас».

Шмат часу спявачка надае сям’і. Як высветлілася, выканаўца не толькі шчаслівая бабуля чацвярых унукаў, але і прабабуля.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07