Хлопца з Тэхаса не палохае халоднае надвор’е, як адзначыў на прэс-канферэнцыі з артыстамі, якія прыехалі ў Магілёў на міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер», амерыканскі мультыінструменталіст, спявак і кампазітар Квенцін Мур.

«Я лёгка пераношу нізкія тэмпературы. Ды і на Радзіме, нягледзячы на ўстойлівае меркаванне аб гарачым тэхаскім клімаце, у апошні час надвор’е часта не цешыць», – падкрэсліў музыкант.
Музыка Квенціна Мура вельмі меладычная і ўключае элементы соўла, рытм-н-блюза і фанка. Нароўні з аўтарскімі песнямі, у канцэртнай праграме музыканта важнае месца аддадзена сусветным хітам.

Гаворачы пра моманты, якія дазваляюць выходзіць на сцэну найбольш падрыхтаваным, Квенцін Мур вылучыў тры асноўныя складнікі: піць пабольш вады, быць перад выступленнем у адзіноце і пастаянна трэніраваць вакальныя дадзеныя праз адпрацоўку разнастайных незвычайных гукаў.

Калісьці перад музыкантам стаяў выбар паміж спортам і музыкай. Квенцін Мур абраў апошнюю і не памыліўся. Цяпер творчыя заняткі дастаўляюць яму задавальненне.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07