Урачыстае адкрыццё сацыяльнай выставачнай залы адбудзецца сёння ў Клічаўскім краязнаўчым музеі (Магілёўская вобласць). Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.
«Наш горад даўно адчуваў патрэбу ў наяўнасці экспазіцыйнай прасторы, абсталяванай у адпаведнасці з сучаснымі тэхнічнымі і эстэтычнымі тэндэнцыямі, – адзначылі суразмоўцы. – Не менш важная магчымасць правядзення тут публічных выстаў-прэзентацый і выстаў-продажаў наведвальнікаў сацыяльных устаноў, устаноў культуры і адукацыі, а таксама мясцовых мастакоў, народных умельцаў».
«У раённым цэнтры нямала сацыяльных груп, якія займаюцца творчасцю, але не маюць магчымасці дэманстраваць шырокай публіцы свае працы, рэалізоўваць іх», – звярнулі ўвагу супрацоўнікі музея. Акрамя таго, новая выставачная зала можа стаць своеасаблівай трыбунай для творчых людзей і паслужыць альтэрнатывай сумнеўнаму баўленню часу падлеткаў ва ўмовах невялікага горада.
Задзейнічаць памяшканне вырашылі адразу ж у дзень адкрыцця. Тут размесцяць экспазіцыю «Творчасць без межаў», у стварэнні якой прымалі ўдзел майстры дэкаратыўна-прыкладнай творчасці дзевяці мясцовых устаноў, арганізацый і аб’яднанняў. У прыватнасці, свае работы прэзентуюць аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзіцячая школа мастацтваў, Беларускае таварыства інвалідаў, сацыяльна-педагагічны цэнтр, савет ветэранаў і іншыя. Акрамя таго, народныя ўмельцы правядуць для ўсіх жадаючых майстар-класы, будзе арганізаваны аўкцыён.
Сацыяльная выставачная зала ў Клічаўскім краязнаўчым музеі – вынік рэалізацыі ініцыятывы «Творчасць без межаў» праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН) у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Беларусі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую