У Беларусі з 1 лістапада павялічацца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 23 кастрычніка 2017 года нумар 60 БПМ з 1 лістапада бягучага года па 31 студзеня наступнага года ў разліку на месяц устаноўлены ў памеры Br197,81. Новы БПМ павысіўся на 0,1 працэнта ў параўнанні з нарматывам, які дзейнічае з 1 жніўня па 31 кастрычніка бягучага года (Br197,57), адпаведна павялічваюцца і памеры дзіцячых дапамог.
Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці складзе Br1978,10; пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - Br2769,34. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з лістапада будзе выплачвацца ў памеры Br197,81, дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесяц) - у памеры Br98,91.
Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, што вызначаюцца заканадаўствам, на дзіця-інваліда складае Br138,47; на іншых дзяцей у сям'і - Br98,91. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складзе Br197,81 (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да надыходу дзіцяці ўзросту 3 гадоў) і Br237,37 (з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці ўзросту трох гадоў); штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ, - Br138,47.
Што датычыцца дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, то яны захоўваюцца на ранейшым узроўні (яны былі павялічаны з 1 жніўня бягучага года). Памер гэтай дапамогі дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям'і: на першае дзіця ён складае 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей - 40 працэнтаў, на дзіця-інваліда - 45 працэнтаў незалежна ад чарговасці нараджэння гэтага дзіцяці ў сям'і. Такім чынам, выплаты на першае дзіця складаюць Br278,88 у месяц, на другое і наступных дзяцей - Br318,72, на дзіця-інваліда - Br358,56. Нагадаем, з 1 ліпеня 2017 года ўступіла ў сілу новая рэдакцыя закона аб дзіцячых дапамогах, у адпаведнасці з якой змяняецца падыход да пераразліку памеру дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Раней пераразлік праводзіўся чатыры разы ў год, цяпер - два разы ў год (з 1 лютага і з 1 жніўня).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24