Магілёўская вобласць мае намер больш актыўна развіваць супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам падчас брыфінгу ў Маскве старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, які прымае ўдзел у комплекснай прэзентацыі Магілёўскай вобласці ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі.
«На рэгіянальным узроўні мы бліжэй да людзей і можам глыбей і правільней зразумець, што трэба самім жыхарам Магілёўскай вобласці, Масквы і іншых рэгіёнаў Расіі. Таму менавіта на рэгіянальным узроўні мы маем намер пашыраць наша супрацоўніцтва. Гэтаму будзе садзейнічаць і падпісаны сёння шэраг пагадненняў, у тым ліку паміж Магілёўскім аблвыканкамам і ўрадам Тульскай вобласці, аблвыканкамам і прэфектурай Усходняй адміністрацыйнай акругі горада Масквы», – сказаў Уладзімір Даманеўскі.
Ён падкрэсліў, што Расея па-ранейшаму з’яўляецца асноўным знешнегандлёвым партнёрам Магілёўскай вобласці. Толькі ў 2016 годзе ўдзельная вага экспарту тавараў у Расію склала 73%. Пагадненні аб супрацоўніцтве падпісаны з 24 расійскімі рэгіёнамі. «Як паказвае сённяшняя прэзентацыя, патэнцыял для супрацоўніцтва далёка не вычарпаны, зацікаўленасць да Магілёўскага рэгіёна ў расійскіх партнёраў высокая, і мы спадзяёмся ў найбліжэйшай будучыні на павелічэнне экспартных паставак прадукцыі ў Расію», – выказаў упэўненасць губернатар.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі члены Федэральнага сходу, прадстаўнікі кіраўніцтва ўрада Масквы, Маскоўскай вобласці і іншых рэгіёнаў Расіі, дзелавых колаў, паслы акрэдытаваных у Маскве дыпмісій. Яны змаглі азнаёміцца з эканамічным, інвестыцыйным, турыстычным патэнцыялам вобласці, а таксама з яе культурнай і гістарычнай спадчынай.
У Зале урачыстасцяў і цырымоній і Мармуровай зале гасцям сваю прадукцыю прадставілі найбуйнейшыя прадпрыемствы-экспарцёры рэгіёна: «Бабушкина крынка», Магілёўскі і Бабруйскі мясакамбінаты, «Дамачай», «Магатэкс», «Белшына» і іншыя. Тут таксама адбылася дэгустацыя прадукцыі прадпрыемстваў харчовай прамысловасці, быў прадстаўлены праект «Магілёўскі край скрозь прызму часу», а таксама найлепшыя творчыя калектывы і выканаўцы Магілёўскай вобласці.
Прэзентацыя арганізавана Магілёўскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з Магілёўскім аблвыканкамам і пасольствам Беларусі ў Расіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24