Абласны этап рэспубліканскага фестывалю творчасці «Нашы таленты табе, Беларусь!» адбудзецца ў Магілёве 1 лістапада ў 9.00 у культурна-спартыўным цэнтры РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Конкурс збярэ на адной сцэне 10 прафсаюзных і ведамасных клубных устаноў з Магілёва, Бабруйска і Горак. Ацэньваць майстэрства ўдзельнікаў будзе заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Іна Афанасьева.
Мерапрыемства пройдзе ў фармаце тэматычных канцэртных праграм клубнай установы працягласцю да 30 хвілін. Выступленні будуць уключаць розныя віды і жанры мастацкай творчасці, прэзентацыі найлепшых калектываў і індывідуальных выканаўцаў. Пераможцы абласных этапаў адправяцца на рэспубліку, прычым фінальныя нумары яны будуць рыхтаваць сумесна з папулярнымі беларускімі зоркамі – сваімі землякамі.
«Шмат хто з артыстаў выйшаў менавіта з заводскай самадзейнасці. Яны жывы доказ таго, што таленты, адкрытыя дзякуючы прафсаюзнай культурнай дзейнасцi, не згасаюць, а яркімі зоркамі ззяюць на беларускай эстрадзе», – адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарату Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Глеб Лапіцкі.
Пасля конкурсных выступленняў адбудзецца Круглы стол, падчас якога члены журы і кіраўнікі клубных устаноў вобласці абмяркуюць пытанні развіцця культуры і арганізацыі вольнага часу ў працоўных калектывах, уцягвання работнікаў і членаў іх сем’яў у гурткі мастацкай творчасці.
Узнагароджанне пераможцаў абласнога этапу пачнецца ў 18.00 у Палацы культуры вобласці перад паказам адзінага ў сваім родзе музычнага праекта «Сем таямніц Беларусі» – сумеснай працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Унікальную пастаноўку ўбачаць усе: ад школьнікаў да ўдзельнікаў фестывалю і прафсаюзнага актыву.
Фінал рэспубліканскага форуму творчасці прафсаюзных і ведамасных клубных устаноў «Нашы таленты табе, Беларусь!» адбудзецца 21 снежня на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў. Удзельнікі ад кожнай вобласці і горада Мінска пакажуць журы 7 найлепшых канцэртных праграм. Менавіта тут будзе названы абсалютны пераможца.
Акрамя таго, у межах фестывалю творчасці 22 снежня плануецца правядзенне вялікага Круглага стала з удзелам кіраўніцтва Федэрацыі прафсаюзаў, Міністэрства культуры і іншых зацікаўленых ведамстваў з кіраўнікамі калектываў і клубных устаноў. Завершыцца фестываль у той жа дзень гала-канцэртам, на якім выступяць пераможцы абласных этапаў.
«У прафсаюзных і ведамасных клубных установах, як правіла, засяроджваецца ўсё культурнае і творчае жыццё калектываў прадпрыемстваў. Людзі прыходзяць сюды, каб адпачыць пасля працоўнага дня, паказаць свае таленты. Таму вельмі важна развіваць гэты кірунак, каб кожны чалавек мог праявіць сябе не толькі ў працы, але і ў творчасці, бо творчасць працоўных калектываў – гэта душа беларускага народа», – заўважыў Глеб Лапіцкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 14:27
Магілёўскі абласны драматычны тэатр 25 і 26 жніўня прадставіць прэм’еру спектакля «Гэта ўсё яна»
20.08.2020 - 10:25
Арт-праект «Мастацтва XXI стагоддзя без маскі» адкрыўся ў Магілёве
13.08.2020 - 11:43
Тэатр паэзіі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ адкрые чарговы сезон на свяце ў Бялынічах
12.08.2020 - 14:34
23.07.2020 - 11:21
23.07.2020 - 11:07